ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзякуем за пераможны Май!
Людка Сільнова: “Я – Чалавек Дужы”

Гістарычныя падрабязнасці: кніга пра Франка-прускую вайну

Гістарычныя падрабязнасці: кніга пра Франка-прускую вайну
Іншыя навіны

26 красавіка ў бібліятэцы ладзіцца прэзентацыя кнігі “Франко-прусская война 1870–1871 годов. Событие, определившее ход истории”.


Франка-пруская вайна – ключавая падзея гісторыі Еўропы другой паловы XIX стагоддзя. Яе вынікі сталі пралогам Першай сусветнай вайны і яшчэ больш жудаснай і маштабнай Другой сусветнай. Такім чынам, Франка-пруская вайна 1870–1871 гг. фактычна вызначыла далейшы ход гісторыі Еўропы.

Разам з тым у сусветнай гістарыяграфіі круг выданняў, прысвечаных гэтай тэме, вельмі абмежаваны. Кніга “Франко-прусская война 1870–1871 годов. Событие, определившее ход истории” раскрывае гістарычныя падрабязнасці ваеннага канфлікту паміж Францыяй і Прусіяй. У выданні прадстаўлена інфармацыя аб развіцці Еўропы з часоў Венскага кангрэса (1814–1815 гг.), ходзе аб’яднання Італіі і Германіі ў адзіныя цэнтралізаваныя дзяржавы, аналізуюцца наступствы Франка-прускай вайны для еўрапейскага кантынента, даюцца характарыстыкі асноўным дзеючым асобам той эпохі (Напалеон III, Цьер, Гамбета, Фаўр, Вільгельм I, Бісмарк і інш.).

Аўтар выдання, кандыдат эканамічных навук Аляксей Бабіна пры напісанні кнігі выкарыстаў вялікі масіў малавядомых крыніц і матэрыялаў. Выданне ўяўляе цікавасць як для спецыялістаў у галіне гісторыі, міжнародных адносін, паліталогіі, так і для больш шырокага кола чытачоў.

Мерапрыемства пачнецца а 17 гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 79 80, 293 27 56, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам