ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект "У госці да кніг" у Полацку
Космас і права

Горад і кнігі

Горад і кнігі
Іншыя навіны

1 красавіка ў бібліятэцы ладзіцца ўрачыстае адкрыццё Другога гарадскога кніжнага фестывалю "Горад і кнігі. Навука".


У самы "жартоўны" дзень маштабная падзея збярэ ў галоўнай кніжніцы краіны кнігалюбаў усіх узростаў. Сёлета фестываль – тэматычны. Ён будзе прысвечаны навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, пазнаёміць наведвальнікаў з літаратурнымі і навуковымі праектамі.

На двух паверхах бібліятэкі развернуцца пяць вялікіх пляцовак, кожная з якіх чакае свайго наведвальніка. Дзіцячая пляцоўка парадуе разнастайнасцю музычных і інтэрактыўных спектакляў, найцікавейшых эксперыментаў, інтэрактыўных заняткаў. На маладзёжнай адбудуцца сустрэчы з цікавымі вучонымі, чарадзейныя ўрокі, варкшоп, а таксама танцавальны экскурс у гісторыю.

Бацькам і спецыялістам у галіне чытання будзе цікава наведаць пляцоўку "Экспертных сустрэч", дзе можна паўдзельнічаць у абмеркаванні сучаснай дзіцячай навукова-папулярнай літаратуры.

Знаёмства са стэндамі навуковых арганізацый і літаратурных аб'яднанняў адбудзецца на выставачнай пляцоўцы. Зона майстар-класаў і гучных чытанняў размесціцца на пляцоўцы "Усмешлівыя цуды – 3", дзе пад кіраўніцтвам дасведчаных майстроў можна будзе стварыць непаўторныя сувеніры сваімі рукамі.

Дапамогу ў пошуку патрэбнай пляцоўкі, цікавага мерапрыемства акажа імправізаваная даведачная служба "Адно акно".

Фестываль будзе радаваць наведвальнікаў:
1 красавіка – з 14.00 да 21.00;
2 красавіка – з 10.00 да 18.00.

Урачыстае адкрыццё фестывалю пачнецца а 14-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" (2-і паверх). Уваход на мерапрыемства правы бакавы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам