ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэкі Беларусі і фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў і студэнтаў
Жыве яго слова

Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі

Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі
Іншыя навіны

7 лютага ў рамках ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “Кнігі Беларусі – 2013” адбыўся кірмаш інвестыцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Прэзентацыя ўнікальных факсімільных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі прайшла на Нацыянальным стэндзе Беларусі.

На кірмашы былі прадстаўлены праекты 2012 года, за якія калектыву бібліятэкі была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама ўзнагарода ў спецыяльнай намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” пад час правядзення Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2013”:

  • “Букварь языка славянского” (Вільня, 1767) – сумесна з прадстаўніцтвам XEROX у Рэспубліцы Беларусь;
  • “Сымон-музыка” (1925) Я. Коласа – сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”;
  • “Шляхам жыцця” (1913) Я. Купалы – сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”;
  • “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926) В. Ластоўскага – сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”;
  • “Калядная пісанка” (1913) – сумесна з ААТ “Банк БелВЭБ”;
  • “Житие Евфросинии Полоцкой” (XV–XVI стст.) – сумесна з выдавецтвам Беларускага экзархата.

Усе, хто выступаў, падкрэслілі, што ўвядзенне ў шырокае навуковае і грамадскае абарачэнне найбольш яркіх помнікаў кніжнай культуры Беларусі пасродкам іх факсімільнага перавыдання дазволіць вырашыць шматлікія задачы, звязаныя з прапагандай нацыянальнай кніжнай спадчыны, актывізацыяй кнігазнаўчых даследаванняў у краіне, забеспячэннем захаванасці арыгіналаў.

У рамках прэзентацыі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша прадставіў Рэестр інвестыцыйных праектаў па факсімільным выданні помнікаў кніжнай культуры Беларусі, які дазволіць прадоўжыць гэту работу ў далейшым.

Пад час прэзентацыі прагучалі песні ў выкананні выхаванца дзіцячай музычнай школы № 13 г. Мінска Паўла Козіча.

Чытайце таксама:
Прэзентацыя факсіміле Полацкага Евангелля

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам