26 снежня ў Назарбаеў цэнтры ў Астане прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
Шматвектарны дыялог паміж Беларуссю і Казахстанам працягваецца ўжо чвэрць стагоддзя – сёлета споўнілася 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дружалюбнымі краінамі. За гэты працяглы перыяд наладжана цеснае супрацоўніцтва па многіх кірунках, у тым ліку і культурна-гуманітарным.
Мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, арганізавана пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у рамках міжнароднага праекта Бібліятэкі Лідара нацыі “Дыялог праз культуру”.
Падчас свята адбылася цырымонія перадачы ў дар Бібліятэцы Лідара нацыі факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.
Падчас прывітальнай прамовы пасол Беларусі ў Казахстане Анатолій Нічкасаў расказаў аб мерапрыемствах, якія адбыліся сёлета ў Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Асабліва адзначыў ролю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў частцы культурна-асветніцкай дзейнасці і развіцці нацыянальнай мовы, арганізацыі шэрага мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце.
Намеснік дырэктара бібліятэкі Амерхан Рахімжанаў выказаў словы ўдзячнасці за бясцэнны падарунак, “які годна характарызуе ўсебаковае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, якое склалася паміж нашымі краінамі і народамі”.
У цырымоніі таксама ўзяў удзел генеральны менеджар Бібліятэкі Назарбаеў універсітэта Пётр Лапо выступіў з відэапрэзентацыяй “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”. У сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць захавання нацыянальнай культурнай спадчыны і беражлівых адносін да гісторыі сваёй дзяржавы, распавёў пра асобу Францыска Скарыны і яго ролю ў станаўленні і развіцці беларускай мовы.
На мерапрыемстве прысутнічалі главы дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Казахстане, вучоныя-бібліёграфы, прадстаўнікі дзелавога асяроддзя, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары, студэнты ВНУ, прадстаўнікі СМІ.
Факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” адкрые жыхарам Казахстана каштоўны пласт беларускай гісторыі і культуры, у аснове якога ляжыць кніжная спадчына вядомага першадрукара і гуманіста. Праект па яе вяртанні і аднаўленні рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў (2013–2017 гг.). На сённяшні дзень шматтомнае выданне ўпрыгожвае калекцыі самых буйных культурных устаноў многіх краін і прэзентуе іх жыхарам сінявокую самабытную Беларусь.
Чытайце таксама:
- Культурныя цэнтры Украіны папоўніліся кніжнай спадчынай Ф. Скарыны
- Шматтомная “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар БДУКіМ
- Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны перададзена ў дар Іспаніі
- У бельгійскай Альбярціне прэзентавалі кніжную спадчыну Францыска Скарыны
- Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Горках
- Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Гродна
- Кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Віцебску
- Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы перададзена факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”
- Кніжную спадчыну Францыска Скарыны прэзентавалі ў Брэсце
- Жыхары і госці Берліна змогуць пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Скарыны
- Духоўны мост паміж славянскімі народамі: кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Гомелі
- Пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: мерапрыемствы ў Бабруйску
- “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – у Балтыйску
- Спадчына Францыска Скарыны знаёміць Еўропу з культурай Беларусі
- У Швейцарыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны прадстаўлена ў Францыі
- Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны дастаўлена ў Кіеў
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на МКВК у Азербайджане
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны ў Арменіі
- Падарожжа ў часе, ці Як перанесціся ў эпоху Скарыны
- Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы
- Музейныя заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”
- 500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Маскве
- Урачысты момант: прэзентацыя поўнага збору “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
- Падарунак да юбілею: завершаны праект па факсімільным перавыданні спадчыны Скарыны
- 500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Вроцлаве
- Пад знакам вялікага Скарыны: мерапрыемствы ў Казахстане
- У Чэхіі адзначылі юбілей беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання
- Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны падорана Расійскай нацыянальнай бібліятэцы
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны дастаўлена ў Кітай
- Маштабны юбілей: у Літве прайшлі мерапрыемствы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
- Факсіміле спадчыны Скарыны перададзена Каралеўскай бібліятэцы Даніі
- Книжное наследие Франциска Скорины будет презентовано в столице
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны дастаўлена ў Эстонію
- Кніжная спадчына Францыска Скарыны – у Латвіі
- “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” папоўніла фонды вядучых бібліятэк Вялікабрытаніі
- Трыумфальнае прызнанне “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
- Бібліятэка атрымала поўны спектр перамог у LVI Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мастацкае афармленне “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”
- Галоўная бібліятэка Фінляндыі прыняла ў дар калекцыю беларускіх выданняў
- Каштоўная калекцыя перададзена ў дар галоўнай бібліятэцы Румыніі
- Рым і Ватыкан прынялі ў дар выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны"
- “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар галоўнай бібліятэцы Венгрыі
- “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” цяпер і ў Балгарыі
- Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны прыняла ў дар галоўная бібліятэка Сербіі
- Узноўленыя шэдэўры сусветнага значэння перададзены ў дар нацыянальным бібліятэкам Аўстрыі і Славакіі
- Дар НББ Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы
- “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў ЗША
- Перадача ў дар факсімільнага выдання Скарыны прадстаўнікам дыпламатычных місій
- Беларуска-літоўскія мерапрыемствы да юбілею Скарыны
- Презентация в Москве “Книжного наследия Франциска Скорины”
- Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Магілёве
- Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Баранавічах
- Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Гродна
- Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Полацку
- Перадача факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны ў Оршы
- Перадача факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Скарыны ў Навагрудку
- Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны
- Праект бібліятэкі – лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі”
- Прэзентацыя факсіміле першага тома прац Скарыны
- Запуск праекта па факсімільным перавыданні кніг Скарыны