ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Ураджэнцы роднага краю”
“Прагулкі скрозь стагоддзі” паспяхова стартавалі

Музейныя заняткі “Васковыя таблічкі” сабралі юных кнігалюбаў

Музейныя заняткі “Васковыя таблічкі” сабралі юных кнігалюбаў
Іншыя навіны

29 студзеня ў музеі кнігі адбыліся заняткі “Васковыя таблічкі”. Вучні мінскай школы № 190 пазнаёміліся з пісьмовым матэрыялам, які выкарыстоўваўся ў даўнія часы.

Аказваецца, раней пісалі не толькі на гліняных таблічках, папірусе або пергаменце, але таксама і на васковых таблічках.

Дзеці і дарослыя разам разглядалі фрагменты малюнкаў на старажытнагрэчаскім посудзе, які захаваў сведчанні аб ўжыванні васковых таблічак у Старажытнай Грэцыі: выявы настаўніка і вучня, якія трымаюць на каленях прылады пісьма, вельмі падобныя на сучасныя ноўтбукі. Пазнаёміліся з найбольш значнымі стылямі роспісу керамічных вырабаў: чорнафігурным і чырвонафігурным вазапісам. Юныя наведвальнікі самастойна спрабавалі распісаць вазу або талерку ў адным з названых старажытнагрэчаскіх стыляў.

І канешне, юныя кнігалюбы не толькі трымалі васковыя таблічкі ў руках, але і пісалі на іх літары, тэкст і матэматычныя прыклады. Пры гэтым як для пісьма, так і для зацірання надпісаў карысталіся пісалам (стылом), як гэта рабілі нашы продкі тысячу гадоў таму назад.

Сачыце за анонсамі наступных музейных заняткаў.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам