ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Праект плана мерапрыемстваў да юбілею Я. Купалы і Я. Коласа
Пад небам Грэцыі Свяшчэннай…

Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ

Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з РНБ
Іншыя навіны

29 сакавіка ў галерэі “Лабірынт” адбыўся канцэрт-прэзентацыя серыі нотных выданняў “Музыкальное наследие Речи Посполитой из Российской Национальной библиотеки”.


Арганізатары канцэрта-прэзентацыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Четыре четверти”.

Серыя нотных выданняў заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.

З вітальным словам да гасцей звярнулася першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар выдавецтва “Четыре четверти” Ліліяна Анцуг; дырэктар Інстытута Польскага ў Санкт-Пецярбургу Цэзарый Карпінскі; старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пасол па спецыяльных даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шчасны.

Аўтар серыі “Музыкальное наследие Речи Посполитой из Российской Национальной библиотеки”, кампазітар, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўген Паплаўскі перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентуемыя нотныя выданні.

Асаблівы каларыт вечару надалі ўнікальныя творы кампазітараў часоў Рэчы Паспалітай у выкананні народнага артыста Беларусі, кампазітара Ігара Алоўнікава, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам