ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святло Байканура
Рэклама савецкай эпохі

Прэзентацыя перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха»

Прэзентацыя перакладу кнігі Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха»
Іншыя навіны

10 красавіка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя перакладу кнігі вядомай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха» на беларускую мову.




Прэзентацыя арганізавана аддзяленнем пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Аддзяленнем пасольства Швецыі таксама была падрыхтавана азнаямленчая выстаўка шведскай літаратуры, а Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі – выстаўка кніг Астрыд Ліндгрэн.

Падчас прэзентацый у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі перададзены 50 экзэмпляраў кнігі «Піпі Доўгаяпанчоха» і 50 экзэмпляраў кнігі «Малыші Карлсан» на беларускай мове для наступнай перадачы бібліятэкам Беларусі.

На прэзентацыі першага беларускага выдання «Піпі Доўгаяпанчоха» прысутнічалі дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман – дзяўчынка, якая шмат гадоў назад прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісанне гэтага твора, вядомая шведская пісьменніца Ула Ліндквіст, а таксама перакладчык кнігі Зміцер Плакс.
  Кірухіна Людміла
Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю
Карын Нюман
Стэфан Эрыксан, кіраўнік аддзялення пасольства 
Швецыі
Зміцер Плакс,
перекладчык
 

 

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам