ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Канцэрт фальклорнага ансамбля “Грамніцы”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2013”

Распрацоўка бібліятэкі адзначана дыпломам “ТІБО-2013”

Распрацоўка бібліятэкі адзначана дыпломам “ТІБО-2013”
Іншыя навіны

Служба электроннай дастаўкі дакументаў, распрацаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, узнагароджана спецыяльным дыпломам інтэрнэт-прэміі “ТІБО” ў намінацым “Каталогі і электронны сэрвіс”.


Як паведамляецца на сайце Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях, інтэрнэт-прэмія “ТІБО” з’яўляецца прэміяй арганізацыйнага камітэта выстаўкі, якая штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у нацыянальным сегменце Інтэрнэту. З 2003 года ў конкурсе ўзялі ўдзел звыш 5 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Сярод асноўных мэт інтэрнэт-прэміі – падтрымка новых інфармацыйных тэхналогій, садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара Інтэрнэту і прапаганда яго лепшых дасягненняў.

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2013” праходзіў у Мінску з 23 па 26 красавіка. У ім узялі ўдзел звыш 300 кампаній з 15 краін.

Асноўнымі арганізатарамі форуму “ТІБО” выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства інфармацыі Беларусі. Форум праводзіцца з 1994 года і прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій, праграмнага забеспячэння.

Сайт службы электроннай дастаўкі дакументаў

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам