ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны семінар па рэстаўрацыі пісьмовых помнікаў
Мы выбіраем жыццё

Рэспубліканскі мультыпраект “Вянок Максіму”

Рэспубліканскі мультыпраект “Вянок Максіму”
Іншыя навіны

8 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта “Вянок Максіму”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


Максім Багдановіч – недасягальная велічыня на небасхіле беларускай паэзіі, тонкі лірык, майстар еўрапейскага ўзроўню, паэт, чый трагічны лёс абарваўся ў 26 гадоў.

Творчасць Багдановіча – гэта свет прыгажосці, гармоніі, лірыка пакутлівых разважанняў і трапяткіх пачуццяў, якая натхніла і працягвае натхняць шматлікіх паэтаў, мастакоў і музыкаў. На жаль, значэнне асобы Багдановіча яшчэ не да канца асэнсавана сучаснікамі, таму гэты праект – спроба рознабакова праліць святло на таямніцу паэта, яго жыццё і творчасць.

Мультыпраект “Вянок Максіму” ўключае:

  • рэспубліканскую мастацкую выстаўку;
  • фотабіяграфічную выстаўку “Максім Багдановіч”;
  • юбілейную кніжную выстаўку “І зорка гарыць, і не вяне вянок...”;
  • прэзентацыю мультымедыйнага выдання “Паэт красы і гармоніі”;
  • прэзентацыю кнігі “Максім Багдановіч” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”;
  • выстаўку “Я не самотны, я кнігу маю…” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (экспануецца прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, Друкарня Марціна Кухты, 1913) з аўтографам паэта).

Мультыпраект “Вянок Максіму” будзе доўжыцца да 9 снежня 2011 г.

Тэлефоны для даведак: 293-28-33, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам