ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія для пераможцаў віктарыны
Жыццё, як цэлая эпоха

Спадчына Францыска Скарыны знаёміць Еўропу з культурай Беларусі

Спадчына Францыска Скарыны знаёміць Еўропу з культурай Беларусі
Іншыя Навіны

Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання працягваецца як у нашай, так і ў замежных краінах.


На днях, 18–19 кастрычніка, факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое стала стрыжнем юбілейных мерапрыемстваў, папоўніла багатыя фонды вядучых бібліятэк Швейцарыі. Прэзентацыя і цырымонія дарэння ў тым ліку прайшлі ў бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта.

Чаму ўнікальнае выданне перададзена бібліятэцы ўніверсітэта і якую цікавасць яно выклікае ў выкладчыкаў і студэнтаў навучальнай установы?

Пра гэта глядзіце ў сюжэце праграмы “Навіны. 24 гадзіны” Сталічнага тэлебачання (СТВ).

Прыемнага прагляду!

Чытайце таксама:

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты