“Клуб кніжных прафесараў” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля летніх вакацый аднавіў сваю дзейнасць.
Месца для заняткаў незвычайнае – яны праходзяць на міжнароднай выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, дзе побач з экспазіцыяй створана прастора для дзяцей. Маленькія наведвальнікі становяцца не толькі слухачамі, якія ўспрымаюць інфармацыю, ці назіральнікамі, якія вывучаюць экспанаты, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу. Практычныя заданні дазваляюць замацаваць тэарэтычную частку, праявіць індывідуальныя здольнасці і творча паглядзець на аб’ект пазнання.
На першым пасяджэнні клуба пад назвай “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі” хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з будынкам самай вялікай бібліятэчнай установы краіны і даведаліся, як арганізавана ў ёй кніжнае жыццё. Вынікам творчага задання стала каляровая бібліятэка, створаная кожным удзельнікам.
Чытайце таксама:
- Выпускны ў “Клубе кніжных прафесараў”
- Францыск Скарына вачыма дзяцей
- Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”
- У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі спадчыну Францыска Скарыны
- Ёган Гутэнберг у “Клубе кніжных прафесараў”
- "Рукапісная кніга" ў "Клубе кніжных прафесараў"
- "Кніжныя прафесары" вывучалі структуру кодэкса
- Узнагароджанне юных удзельнікаў праекта
- Творчае заданне “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома”
- Кніжная культура Радзівілаў
- У “Клубе кніжных прафесараў” дзеці стваралі папяровыя цуды
- Бамбукавыя скруткі сваімі рукамі
- Стартавалі заняткі ў "Клубе кніжных прафесараў"
- Трэнд сезона – “Клуб кніжных прафесараў”
- Стартуе праект "У госці да кніг"