ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Па мясцінах дзяцінства і юнацтва Станіслава Манюшкі
Факсіміле высокага ўзроўню

Створана рэгіянальная сетка Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі

Створана рэгіянальная сетка Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

У ліпені 2019 года Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Віцебскай вобласці далучыўся да сістэмы Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі. Яго запуск знаменаваў завяршэнне маштабнай работы па стварэнні рэгіянальнай сеткі Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Гэта дазволіла інтэграваць інфармацыйны патэнцыял бібліятэк краіны, зрабіўшы створаныя імі электронныя рэсурсы адкрытымі і даступнымі ў рэжыме 24/7/365 для жыхароў Беларусі і замежных краін.

Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Віцебскай вобласці, створаны на базе лакальных электронных каталогаў ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна” і ДУ “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска”, уяўляе больш за 390 тыс. бібліяграфічных запісаў на кнігі, брашуры, выяўленчыя дакументы, аўдыявізуальныя дакументы, аўтарэфераты дысертацый і электронныя дакументы.

На сённяшні момант паспяхова функцыянуе шэсць рэгіянальных зводных электронных каталогаў (для кожнай вобласці), якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю і звесткі аб наяўнасці дакументаў (уключаючы нацыянальныя) у фондах бібліятэк рэгіёнаў.

Запрашаем скарыстацца дадзенымі рэсурсамі для пошуку цікавых для вас матэрыялаў.

Сводный электронный каталог библиотек Витебской области

Гэты банер дапаможа ў адзін клік перайсці на галоўную пошукавую старонку РСЭК бібліятэк Віцебскай вобласці. Для хуткай ўстаноўкі банера на ваш сайт або блог можна скарыстацца html-кодам, які размешчаны на старонцы Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам