ГалоўнаяНавіны

Навіны

Пачынаецца новы адукацыйны праект “Поры года”

23 Сак 2025

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з кафедрай ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта распачынае новы адукацыйны праект “Поры года”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбудзецца лекцыя аб праблеме аўтызму

26 Сак 2025

2 красавіка, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, у рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Чалавек дажджу”, прымеркаванай да гэтага дня, адбудзецца сустрэча са спецыялістамі Мінскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (МГЦКРНіР) – дырэктарам Вольгай Каплін і настаўнікам-дэфектолагам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ірынай Зіноўевай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар-клас “Сонечны букет”. Цяпло творчых сэрцаў

26 Сак 2025

25 сакавіка ў рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Весна идёт! Весне дорогу!” майстры Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі правялі дэманстрацыйны майстар-клас па стварэнні кветкавых кампазіцый “Сонечны букет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

26 Сак 2025

Родныя краявіды, душэўная раўнавага і гармонія вёскі, фарбы беларускіх мястэчак, філасофія восені, адзінота зімы, надзеі вясны, сакавітасць лета… На выстаўцы “Каб душою ты стаў чысцей…”, прымеркаванай да 75-годдзя жывапісца, сябра Беларускага Саюза мастакоў Кастуся Качана і арганізаванай у межах рубрыкі “Асобы.Даты.Падзеі” ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), кожнага ахопіць шчымлівае, настальгічнае пачуццё, якое нават складана выказаць словамі.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

“Гадзіннік спыніўся апоўначы”. Аб гераінях аперацыі “Адплата”

26 Сак 2025

У першы месяц вясны ў рамках праекта “Імёны Герояў бессмяротныя” мы працягваем аддаваць даніну памяці, захаплення і пакланення перад мужнымі і моцнымі духам жанчынамі, удастоенымі вышэйшай дзяржаўнай узнагароды СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння гэта тры адважныя беларускі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы, а галоўнае – у рэалізацыі ўнікальнай аперацыі па ліквідацыі фанатычнага нацысцкага ката беларускага народа гаўляйтара Вільгельма фон Кубэ.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХIV Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

25 Сак 2025

Штогод, пачынаючы з 1960 года, вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”, заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Кніжныя выстаўкі

24–30 сакавіка 1945 года. 7 тыдняў да Перамогі

25 Сак 2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Адбыўся IX Рэспубліканскі семінар “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

24 Сак 2025

21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца рэспубліканскі семінар “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Вехі Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і подзвіг 1941 года”: лекцыя першая

24 Сак 2025

22 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся першы лекторый на тэму “Вехі Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і подзвіг 1941 года” ў рамках цыкла тэматычных мерапрыемстваў “Вехі Вялікай Айчыннай вайны”, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Мірскі замак і Нясвіжскі палац

24 Сак 2025

Работнікі бібліятэкі дакрануліся да славутай спадчыны Беларусі – наведалі замкавы комплекс “Мір” і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар “Женские лица Великой Отечественной”

24 Сак 2025

У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках інфармацыйна-патрыятычнага праекта “Імёны Герояў бессмяротныя” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 27 сакавіка а 11-й гадзіне (пам. 346) адбудзецца семінар “Женские лица Великой Отечественной”, прысвечаны гераічным жанчынам, якія нароўні з мужчынамі абаранялі Радзіму, удзельнічалі ў баявых дзеяннях, ратавалі раненых, працавалі ў тыле!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ён служыў Богу і Беларусі

21 Сак 2025

21 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева). У гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы яго постаць займае асаблівае месца, а служэнне ў чыне мітрапаліта склала 35 гадоў (1978–2013).

Па старонках беларускага календара

Якое надвор’е заўтра?

21 Сак 2025

З 21 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Якое надвор’е заўтра?”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню і 75-годдзю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА).

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

20 Сак 2025

20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Творчая сустрэча з Уладзімірам Мазго

19 Сак 2025

19 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася творчая сустрэча з паэтам-песеннікам і дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Мазго. Сустрэча ладзіцца ў межах сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў “Літаратурны алімп Беларусі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты