ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З Новым годам і Калядамі!
Ствараючы жыццё сваёй мары

Сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы

Сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы
Іншыя навіны

17 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.


У ходзе двухбаковых перамоў былі абмеркаваны пытанні беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, перспектывы і крокі яго далейшага развіцця.

Па выніках перамоў прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі і міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Богдана Здраеўскага з нагоды святкавання 200-годдзя з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна.

У наступным годзе Беларусь, як і многія краіны свету, будзе шырока адзначаць гэту дату. У рамках свята плануецца комплекс мерапрыемстваў: канцэрты, пастаноўка оперы, прысваенне Мінскай школе мастацтваў № 3 імені Фрэдэрыка Шапэна.

Для прадстаўнікоў польскай дэлегацыі была арганізавана экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якой госці пазнаёміліся з яе тэхнічным аснашчэннем і архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка. У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтаў з фондаў бібліятэкі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам