ГалоўнаяНавіны

Навіны

Сустрэча з клірыкам Давідам Бабровым

18 Сне 2024

19 снежня а 18-й гадзіне ў прэс-цэнтры (пам. 308) адбудзецца духоўная размова з клірыкам храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ў Мінску іерэем Давідам Бабровым на тэму “Калядны пост і Новы год”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Творчая сустрэча з Валянцінам Семянякам

17 Сне 2024

17 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася творчая сустрэча ў межах цыкла “Літаратурны алімп Беларусі” з паэтам, дэпутатам, старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцінам Семянякам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у сумесным пасяджэнні міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі

17 Сне 2024

16 снежня ў Маскве адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

100 гадоў беларускаму кіно

17 Сне 2024

17 снежня наша краіна адзначае юбілей айчыннай кінематаграфіі. Беларускае кіно – гэта знакамітыя імёны, фільмы, якія сталі сапраўднай з’явай мастацтва і ўнеслі значны ўклад у культуру, фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай самасвядомасці і менталітэту. Кінастужкі “Беларусьфільма” заваявалі не толькі беларускія экраны, яны ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага і сусветнага кіно.

Па старонках беларускага календара

“Літаратурны стыль” – на Гомельшчыне

16 Сне 2024

12 снежня ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася чарговая сустрэча з запланаванага цыкла “Літаратурны стыль”, на якую былі запрошаны кіраўнікі абласной, раённых (гарадскіх) бібліятэк, а таксама спецыялісты, якія адказваюць за камплектаванне фондаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

1–14 снежня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

13 Сне 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Калядная зорка

12 Сне 2024

Новы год і Каляды – асаблівыя святы, прасякнутыя верай у чараўніцтва, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі. Кожная краіна, кожны народ адзначае гэтыя святы па-свойму, з уласнымі традыцыямі, легендамі і звычаямі.

Кніжныя выстаўкі

II Міжнародны форум дзіцячай і юнацкай кнігі краін СНД

11 Сне 2024

4–6 снежня ў Расійскай дзяржаўнай дзіцячай бібліятэцы прайшоў II Міжнародны форум дзіцячай і юнацкай кнігі краін СНД, тэма якога – “На мове дзіцячай літаратуры: супрацоўніцтва ў сферы дзіцячай літаратуры і чытання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

10 Сне 2024

Хто не любіць марозныя карункі на вокнах, мяккія, белыя сняжынкі, якія павольна кружацца і “долу апускаюцца нясмела”, серабрысты снег, што іскрыцца на сонейку?… Такую зіму ў наш час наўрад ці ўбачыш, хіба што ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), дзе разгарнулася новая выстаўка “Падаюць сняжынкі: зімовы пейзаж у выяўленчым мастацтве”.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты