14 красавіка ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся трэнінг па рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Трэнінг быў арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве бралі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі састаў і слухачы факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
Удзельнікі трэнінгу азнаёміліся з сэрвіснымі магчымасцямі і тэхналогіяй пошуку інфармацыі ў базах даных East View. Асаблівую цікавасць прысутных выклікала электронная калекцыя "Выданні па пытаннях абароны і бяспекі", якая змяшчае больш за 50 навуковых і навукова-папулярных перыядычных выданняў ваеннай тэматыкі.