ГалоўнаяНавіны

Навіны

Супрацоўнікі “алмаза ведаў” наведалі школу “Іхвіс”

18 Сак 2025

Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, які традыцыйна святкуецца 14 сакавіка, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) наведалі школу “Іхвіс” – установу адукацыі, заснавальнікам якой з’яўляецца Свята-Елісавецінскі манастыр.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве

18 Сак 2025

18 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўстаноўкі колбы для збору манет на стварэнне помніка ў рамках праекта “Жывая памяць удзячных пакаленняў” і падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Удзел бібліятэкі ў круглым стале “Выпуск і рэалізацыя сацыяльна значымай літаратуры”

18 Сак 2025

13 сакавіка ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Выпуск і рэалізацыя сацыяльна значымай літаратуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

18 Сак 2025

У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) “расцвітае” асаблівая экспазіцыя “Чароўны водар вясны”, дзе кветкі ажываюць не толькі ў прыродзе, але і на старонках кніг і выяўленчых дакументаў.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

З клопатам пра слова беларускае

18 Сак 2025

З 18 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “З клопатам пра слова беларускае”, прымеркаваная да 90-годдзя мовазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.

Кніжныя выстаўкі

17–23 сакавіка 1945 года. 8 тыдняў да Перамогі

18 Сак 2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Запрашаем карыстальнікаў і наведвальнікаў бібліятэкі скарыстацца паслугамі ў пункце капіравання цэнтральнага вестыбюля

17 Сак 2025

Скарыстайцеся паслугамі брашуроўкі, пераплёту, ламініравання і іншымі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Творчая сустрэча з Уладзімірам Мазго

17 Сак 2025

19 сакавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам-песеннікам і дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Мазго. Сустрэча ладзіцца ў межах сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў “Літаратурны Алімп Беларусі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

17 Сак 2025

Акварэльная празрыстасць, пяшчотныя праменьчыкі сонейка, асаблівы мятны водар яшчэ халаднаватага паветра… З надыходам вясны так прыемна любавацца юнай прыгажосцю прыроды, шпацыраваць па вуліцах і парках, а пасля завітаць у такую ж атмасферную і ўтульную залу дакументаў па мастацтве (пам. 306), каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, прысвечанай юбілярам сакавіка, таленавітым дзеячам беларускага мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Нацыянальная бібліятэка прэзентавала “Белорусский архив древних грамот”

15 Сак 2025

15 сакавіка ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыліся прэзентацыя рэпрынтнага выдання І.І. Грыгаровіча “Белорусский архив древних грамот” у дзвюх частках і падвядзенне вынікаў 64-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 Сак 2025

13 і 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў і прыём у шэрагі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, РГА “Белая Русь” і БП “Белая Русь” маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацьдзеянне ашуканскім дзеянням

14 Сак 2025

13 сакавіка адбыўся трэці занятак для карыстальнікаў у рамках праекта “Урокі фінансавай дасведчанасці” на тэму “Кібербяспека”, які правялі галоўныя спецыялісты аддзела маніторынгу і аналітычнага развіцця ўпраўлення маніторынгу і развіцця SOC цэнтра кібербяспекі “ААБ Беларусбанк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты