ГалоўнаяНавіны

Навіны

Нацыянальная бібліятэка на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы!

11 Сак 2025

З 12 па 16 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы з выставачнай экспазіцыяй “Памяць, захаваная ў слове”, прымеркаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

10–16 сакавіка 1945 года. 9 тыдняў да Перамогі

11 Сак 2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Духоўнае святло праваслаўнай кнігі

11 Сак 2025

З 11 сакавіка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна пазнаёміцца з выставай адной кнігі “Духоўнае святло праваслаўнай кнігі”, якая прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі (14 сакавіка). Дадзены асобнік уяўляе вялікую духоўную каштоўнасць!

Кніжныя выстаўкі

Новая экспазіцыя новых паступленняў

10 Сак 2025

Віртуальная выстава “Новыя паступленні. Выбранае” запрашае на новую экспазіцыю. Наведвальнікаў чакае знаёмства з выбранымі, найбольш значнымі навуковымі і навукова-папулярнымі выданнямі з ліку тых, якія паступілі ў бібліятэку за апошні месяц.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ББА запрашае да ўдзелу ў конкурсе “Радкі пра вайну...”

7 Сак 2025

Паважаныя калегі! Да канца чэрвеня 2025 года ідзе прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе маладых чытальнікаў і паэтаў “Радкі пра вайну...”, прымеркаваным да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Валявая, рашучая, стойкая

7 Сак 2025

Сёння, напярэдадні 8 сакавіка, наш матэрыял прысвечаны Веры Харужай – удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адной з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, выбітнай журналістцы, рэдактару, публіцысту, якая прысвяціла жыццё беззаветнаму служэнню Радзіме і свайму народу. Імя Веры Захараўны Харужай назаўжды застанецца сярод слаўных імёнаў Айчыны. Усё яе жыццё – подзвіг, прыклад сапраўднай мужнасці і годнасці.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Беларускі саюз жанчын павіншаваў з надыходзячым 8 Сакавіка

6 Сак 2025

Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын для актывістак Першамайскай і Савецкай раённых арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К. Глебава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Я помню чудное мгновенье”

6 Сак 2025

З 6 сакавіка па 6 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Я помню чудное мгновенье”, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.

Кніжныя выстаўкі

“Чэхаўская атмасфера” ў галоўнай кніжніцы: па матэрыялах БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”

5 Сак 2025

Працягваем знаёміць чытачоў і наведвальнікаў інтэрнэт-партала з інфармацыйным праектам “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”, які папулярызуе іміджавую базу даных галоўнай кніжніцы краіны і дазваляе сачыць за найбольш актуальнымі бібліятэчнымі навінамі ў адлюстраванні перыядычных выданняў і інтэрнэт-крыніц.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты