ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Чытай уважліва. У кожнай кніжцы ты прысутнічаеш»
“…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі «Полымя»”

З надыходзячым 2023 годам!

З надыходзячым 2023 годам!
Іншыя навіны

27 снежня ў бібліятэцы прайшла святочная праграма для супрацоўнікаў “Навагодняя хваля”.

Сустрэча Новага года – дзіўная пара, хвалюючая і душэўная. Віншаванні “З Новым годам! З новым шчасцем!” мы вымаўляем з асаблівым пачуццём таму, што сказаць іх можна толькі раз на год. Бо менавіта зімой, з Новым годам, да нас прыходзяць радасны настрой і чаканне цудаў!

Па традыцыі, у гэты час мы віншуем адзін аднаго са святам, жадаем шчасця, цяпла, дабрабыту і настройваемся на навагоднюю хвалю!

Генеральны дырэктар бібліятэкі Аксана Кніжнікава цёпла павіншавала калег з надыходзячым Новым годам і пажадала, каб год быў поўны шчаслівых момантаў і радасных падзей.

Nav-chvalia-3.jpg

Павіншаваць калектыў, настроіць на навагоднюю хвалю і нагадаць пра чараўніцтва і цуд прыйшлі Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай.

Яркі святочны настрой стварылі выступленні спявачкі Элен, аэрамядзведзя і артыста-акрабата на коле Сіра Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама фіналіста музычнага шоу “X-фактар” Дзяніса Пацэвіча.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам