ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурнае чытанне
Алесь Суша – Алесь Карлюкевіч: ці інтэграваны Скарына ў наша жыццё?

Запрашаем на заняткі “Рукапісная кніга”

Запрашаем на заняткі “Рукапісная кніга”
Іншыя навіны

Запрашаем 4 лютага дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў ў музей кнігі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.


Рукапісная кніга з’яўлялася падмуркам для стварэння кнігадрукавання. У скрыпторыях Беларусі рукапісы ствараліся з найдаўнейшых часоў – яшчэ з XI–XII стагоддзяў. У выніку за стагоддзі нашымі продкамі была створана надзвычай багатая і разнастайная рукапісная кніжная спадчына. Рукапісныя кнігі звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы ў тым ліку сваёй мастацкай аздобе. Мноства маляўнічых ініцыялаў сустракаецца ў рукапісных кнігах, і кожны з’яўляецца ўнікальным творам мастацтва. Удзельнікі заняткаў створаць свой непаўторны ініцыял.

Дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты з мінулага – рукапісныя кніжныя помнікі, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Пачатак заняткаў а 12-й гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек).

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання разам!

Кантактная інфармацыя:
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам