14 жніўня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі творчыя заняткі “Жыхары Афрыкі”.
Пад час заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі папрактыкаваліся ў майстраванні сюжэтных кампазіцый у тэхніцы аплікацыі. У выніку на сонечным астраўку вакол аазіса пасяліліся аранжавыя жырафы, ружовыя бегемоты і зялёныя кракадзілы.
У працэсе творчых заняткаў у дзяцей замацаваліся навыкі працы з паперай, нажніцамі і клеем. Маленькія ўдзельнікі з радасцю эксперыментавалі з колерам, матэрыяламі, прапаноўвалі свае варыянты малюнка. Рухавыя і настольныя гульні сталі выдатным завяршэннем дзіцячага свята.