ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З дваранамі не сябраваў, хаўрусаваў з галотай пінкавіцкай
Кніжная графіка, натхнёная словам Купалы

Жыхары і госці Берліна змогуць пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Скарыны

Жыхары і госці Берліна змогуць пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Скарыны
Іншыя Навіны

2 лістапада дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Берлінскую дзяржаўную бібліятэку.


Падчас візіту Раман Матульскі сустрэўся з генеральным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Барбарай Шнайдэр-Кэмпф і перадаў у дар установе факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Цяпер жыхары і госці Берліна маюць магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі тамамі, кожны з якіх – дакладнае ўзнаўленне кніг вядомага першадрукара.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Германіі Дзяніс Сідарэнка, саветнік пасольства Аляксей Барбук і кіраўнік аддзялення Усходняй Еўропы Дзяржаўнай бібліятэкі Берліна Олаф Хаман.

Вяртанне і захаванасць культурнай спадчыны – прыярытэтны напрамак дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яскравым прыкладам яго паспяховай рэалізацыі стаў сумесны выдавецкі праект Нацыянальнай бібліятэкі і Банка БелВЭБ па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

У выніку цеснага партнёрскага супрацоўніцтва (2013–2017) у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання стваральнікі праекта паднеслі сусветнай грамадскасці каштоўны падарунак – факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Унікальны шматтомнік – гэта не толькі адлюстраванне гісторыі кнігадрукавання, але і каштоўны пласт культурнай спадчыны беларускага народа, крыніца для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў.

Чытайце таксама:

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты