ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дар Кітайскай Народнай Рэспублікі
Экіпаж машыны баявой

Ад рускамоўнага 8-класніка да народнага паэта

Ад рускамоўнага 8-класніка да народнага паэта
Іншыя навіны

Да 80-годдзя Рыгора Барадуліна супольнымі высілкамі згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет унікальнае выданне – першы том дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі.


Акрамя запісаў з нататнікаў і дзённікаў перыяду 1951–1969 гадоў, у кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы сяброў і знаёмых паэта.

Укладальніца “Дзённікаў” Наталля Давыдзенка, якой яшчэ пры жыцці Рыгор Іванавіч даверыў спарадкаваць яго запісы для перадачы на захаванне ў архіў, расказала, як апрацоўвала кожны нататнічак у пошуках унікальных слоў і мімалётных рыфмаў, з якіх потым нараджаліся папулярныя сёння вершы і паэмы. Праца Наталлі Давыдзенка ўжо ўвасобілася ў такіх выданнях, як “Вушацкі словазбор”, кніга ліставання Рыгора Барадуліна з маці “Паслаў бы табе душу…” і іншых. Але штуршком для стварэння “Дзённікаў і запісаў” стаў такі цікавы выпадак:

– Аднойчы Рыгор Іванавіч і Валянціна Міхайлаўна запрасілі мяне ў госці ва Ушачы, – кажа ўкладальніца кнігі. – Я прафесійным вокам пачала аглядаць усе нататнікі, кнігі і запісы Барадуліна, якія захоўваліся там. І сярод папер знайшла дзіцячы дзённік, які і распачынае новую кнігу! Гэтыя вельмі мілыя запісы рускамоўнага хлопчыка-васьмікласніка. Калі чытаеш іх, складана ўявіць, што праз дзясяткі гадоў з яго вырасце народны паэт Беларусі.

Наталля Давыдзенка згадвае, што ў час працы (а збор нататак ішоў пад пільнай увагай самога Барадуліна) яны шмат смяяліся, а Рыгор Іванавіч часта сумняваўся, ці сапраўды камусьці гэта будзе цікава. А як жа іначай! “Дзённікі і запісы” – гэта і нататкі падлетка пра настаўніцу нямецкай мовы – “весьма умную добродушную старушку”, адзнакі па беларускай мове – “раздавали диктовки по белорусскому языку. Получил 5”. А таксама ўспаміны пра паездкі ў Латвію, Узбекістан, Хакасію.

Выданне аздобленае падрабязнымі каментарамі, якія цудоўна ілюструюць і тлумачаць нам той час. Гэта ператварае “Дзённікі” ў цікавую крыніцу не толькі для аматараў творчасці Рыгора Барадуліна і даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, але і для прафесійных гісторыкаў.

Прэзентацыя “Дзённікаў і запісаў” адбудзецца пад час вечарыны з нагоды юбілею Рыгора Барадуліна 27 лютага ў Палацы мастацтваў.

Набыць першы выпуск “Дзённікаў і запісаў (1951–1969 гг.)” неўзабаве можна будзе ў наступных сталічных кнігарнях:

“Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72);
“Кніжны салон” (вул. Калініна, 5);
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);
“Веды” (вул. К. Маркса, 36);
“Светач” (пр. Пераможцаў, 11);
“Цэнтральны кніжны” (пр. Незалежнасці, 19);
“Кнігі & кніжачкі” (пр. Незалежнасці, 14);
выстаўка-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27);
“Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75)
і ў інтэрнэт-крамах knihi.by і prastora.by.

Кніга “Дзённікі і запісы (1951–1959)” выйшла намаганнямі МГА “Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»" і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “Кнігазбор” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” (“Людзі Беларусі”).

Звяртаем увагу! Да гадавіны смерці народнага паэта на магіле Рыгора Барадуліна ў родных Ушачах на Віцебшчыне плануецца паставіць помнік. У Саюзе беларускіх пісьменнікаў і згуртаванні беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць – справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка. Як далучыцца да годнай справы – чытайце тут.

Чытайце таксама:

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам