ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Залаты голас Беларусі. Ілья Курган
Візіт дэлегацыі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі

Купалаўскія планы...

Купалаўскія планы...
Іншыя навіны

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы і яго чатырох філіялаў рыхтуюцца да святкавання юбілея паэта.


7 ліпеня, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, у вёсцы Пячышча, што пад Казанню, стартавала акцыя “Чытаем Купалу разам”.

Як вядома, у гэтым паселішчы беларускі Пясняр знаходзіўся падчас эвакуацыі. Тут дзейнічае музей паэта, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан. Акцыя, што распачалася 7 ліпеня, скончыцца ў 2012-м.

З пачатку гэтага года аднайменная культурна-грамадская акцыя ладзіцца і ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы. Як мяркуецца, яна таксама завершыцца ў ліпені наступнага года.

Рыхтуюцца музейшчыкі і да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Пра планы і задачы на будучыню расказала дырэктар установы Алена Мацевасян:
– Цяпер падаём канцэпцыю новай экспазіцыі на разгляд Рэспубліканскага савета па музейнай дзейнасці. У кастрычніку плануем прыступіць ужо да яе выканання. Яшчэ задача – палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу. Як вядома, музей наш мае чатыры філіялы, і два з іх – Ляўкі і Вязынка – чакаюць капітальныя рамонты. Сродкі на гэта прадугледжаны ў Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі”. Да таго ж, наш музей атрымаў грант UNESCO на выданне электроннага каталога аўтографаў класіка.

Крыніца: газета “Культура”, 16 ліпеня 2011 г.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам