ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вынікі сумеснай ініцыятывы Нацыянальнай бібліятэкі і часопіса “Роднае слова”
Ташкенцкі форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД

Навагоднія прыгоды і казкі пра вавёрачку...

Навагоднія прыгоды і казкі пра вавёрачку...
Іншыя навіны

Да канца 2022 года ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачаць свет адразу некалькі кніг, адрасаваных юнаму чытачу.

На Віцебшчыне і ўвогуле ў Беларусі добра ведаюць паэта і драматурга Тамару Краснову-Гусачэнку. Яе п’еса-казка «Навагоднія прыгоды Марусі», несумненна, будзе запатрабавана і для чытання хлопчыкамі і дзяўчынкамі, і для пастаноўкі на школьнай сцэне. Ягор Конеў працягвае свой цыкл кніг пра дамавічкоў. Новая казка носіць наступную назву – «Дамавічкі Шушык і Жуля».

Алег Ждан-Пушкін, творы якога чытаюць і дарослыя і дзеці, прапанаваў у выдавецтва сваю новую новую кнігу «Урод» (разам сабраны тры гісторыі, якія выходзяць на рускай мове). Павел Гушынец прапаноўвае падлеткам адразу дзве новыя кнігі – «Сказки для Веснушки. Поиск чёрного кота» і «Сказки для Веснушки. Дайга». Ірына Карнаухава працягвае расказваць пра прыгоды на Байкале – гэтым разам у кнізе «Байкальский солнцеворот». Марына Петрашкевіч напісала і прапанавала «Звяздзе» першую сваю казку – «Гарадскі дамавік». Выдавецтва пагадзілася і разгледзела ў прапанаваным казачным тэксце цікавую і вартую ўвагі кнігу. Выйдзе таксама кніга дзіцячай пісьменніцы Іны Фраловай «Дзе была сарока».

Выключна цікавай, па меркаванні выдаўцоў, з’яўляецца і наступная кніжная навінка – кніга Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык».

Людміла Даманская напісала кнігу, якую трэба абавязкова прапанаваць да ўвагі і выхацелям дзіцячых садкоў – «Правила безопасности в книжке для малыша и малышки»

Не абмінайце ўвагай і кнігу Алега Мельнікава «Казкі пра вавёрачку і яе сяброў». А ў «Зборніку празаічных твораў для чытання ў VII класе» (кніга выйдзе ў адмысловай серыі – «Школьная бібліятэка класікі») чытача чакаюць сустрэчы з апавяданнямі Міколы Лупсякова «Мэры Кэт», Вячаслава Адамчыка «Урок арыфметыкі», Уладзіміра Аляхновіча «Першае каханне», Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд», Уладзіміра Шыціка «Зорны камень», Яраслава Пархуты «Апошні гусляр».

Вось такі падарунак – тузін дзіцячых кніг прапануе юнаму чытачу Выдавецкі дом «Звязда» ў пярэдадзень Новага года! Прыемнага ўсім чытання!

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.
Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам