ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Галоўную гераіню пісала з сябе
Аўтапартрэт на фоне класіка

Праўдалюбец Бацькаўшчыны

Праўдалюбец Бацькаўшчыны
Іншыя навіны

Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна запрашае ўсіх жадаючых наведаць віртуальную выстаўку “Праўдалюбец Бацькаўшчыны", прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння Алеся Адамовіча.


Алесь Адамовіч – значная постаць у беларускай літаратуры і культуры другой паловы мінулага стагоддзя. 3 верасня вядомаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, які адкрываў праўду пра вайну і наступствы Чарнобыля, споўнілася б 85 гадоў.

Супрацоўнікі аддзела інфармацыйных рэсурсаў да юбілею пісьменніка падрыхтавалі віртуальную выстаўку "Праўдалюбец Бацькаўшчыны", якая створана ў рамках бібліятэчнага праекта "Чытаем па-беларуску".

А.М. Адамовіч з’яўляецца аўтарам дзясяткаў мастацкіх кніг і навуковых прац. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, створаны радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Найбольш вядомыя творы: "Хатынская аповесць", "Я з вогненнай вёскі…" (з Я. Брылём, У. Калеснікам). Разам з Э. Клімавым ім быў напісаны сцэнарый да знакамітага фільма "Ідзі і глязі".

Лiтаратуразнаўчыя працы крытыка Адамовiча, мастацкія творы пісьменніка, публіцыстыка і кінастужкі трыбуна і праўдалюбца занялі сваё належнае, самае што ні ёсць ганаровае месца ў гісторыі Беларусі. Сваёй літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю ён сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей і захавання духоўна-культурнай спадчыны беларусаў.

Наведвальнікі віртуальнай выстаўкі змогуць азнаёміцца з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці Алеся Адамовіча, фотаздымкамі, дакументамі і матэрыяламі з фонду бібліятэкі.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Чытайце таксама пра віртуальныя выстаўкі бібліятэкі, прысвечаныя краязнаўству і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам