ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фотапраект “Залаты век Галівуда – жанчыны-легенды”
Цырымонія ўручэння пашпартоў

Праект “Кнігі дзеткам”

Праект “Кнігі дзеткам”
Іншыя навіны

Што зрабіць, каб родная мова стала сваёй для маленькіх беларусаў? Чытаць па-беларуску казкі! Лянотна самім? Пра вас паклапаціліся!


Праект “Кнігі дзеткам” – гэта ілюстраваныя, агучаныя ацёрамі казкі, якія можна слухаць і чытаць па-беларуску і па-англійску.

Каардынатар гэтага ўнікальнага беларускага праекта Таццяна Цуканава даўно марыць адкрыць сваё выдавецтва, дзе будуць выходзіць беларускамоўныя кнігі для дзяцей. Электронная палічка “Кнігі дзеткам” – першая прыступка Таццяны да сваёй мары.

Праект з’явіўся на пачатку 2014 года. Спярша выпусцілі шэсць ілюстраваных і агучаных кніг: адну адукацыйную пра космас і пяць казачных гісторый. Усе кнігі ў электроннай бібліятэчцы павучальныя: пра дабро, сяброўства, узаемапавагу і ўзаемадапамогу паміж сябрамі.

Казкі ёсць як аўтарскія, так і народныя, і не толькі беларускія. Цяпер беларусы з любога кутка свету могуць пампаваць маляўнічыя дзіцячыя кнігі на роднай мове. Дый і ў падарожжа замест таго, каб цягнуць торбу кніг, можна ўзяць “электронную палічку”.

Мабільныя прыстасаванні – частка паўсядзённага жыцця. Каб дзеці разумелі беларускую мову, валодалі ёй, павінны камунікаваць па-беларуску штодзень.

Большасць кніг можна пачытаць і паслухаць на дзвюх мовах – беларускай і англійскай. Па-беларуску казкі агучылі Андрусь Такінданг, Руся Шукурава, Юрый Жыгамонт і прафесійныя дыктары. Функцыю агучкі можна і выключыць, каб бацькі маглі пачытаць казку самі.

Беларуская электронная кніжніца для дзетак – частка вялікага міжнароднага праекта дзіцячых кнігарняў “Кіндарбук”. Заснавальнік праекта, Павел Сіманаў, – з Расіі, але перыядычна мяняе лакацыі: жыве то ў Сінгапуры, то ў В’етнаме. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць яму кіраваць сваім праектам з любой кропкі планеты і шукаць сваіх аднадумцаў па ўсім свеце. Павел ездзіць па розных краінах, сустракаецца з выдаўцамі дзіцячай літаратуры і збірае цікавыя кнігі для дзяцей. Потым гэтыя кнігі перакладаюцца на англійскую мову, а з яе – на розныя іншыя: беларускую, украінскую, рускую, французскую, в’етнамскую.

Сёння такія “электронныя палічкі” ёсць ва Украіне, Расіі, Польшчы, Беларусі, Германіі, Францыі, В’етнаме, Швецыі, Італіі, Грэцыі, Малайзіі, Казахстане. Кожны “філіял” развіваецца сам па сабе: ствараюцца кнігі па матывах народных казак, аўтарскія казкі, але асноўная мэта – узаемадзеянне паміж філіяламі. Калі ў адным з’яўляецца новая кніга, яна перакладаецца на мовы іншых кніжніц. Такім чынам, дзеці ў розных краінах свету змогуць прачытаць казкі іншых народаў на сваёй мове.

Гэта, зразумела, бізнес. Але беларуская мова не такая ўжывальная, як, напрыклад, кітайская. Таму для нашай краіны гэта хутчэй не бізнес, а занятак для душы: пакуль усё трымаецца на энтузіязме. “Ёсць магчымасць, ёсць жаданне ствараць кнігі для дзяцей на беларускай мове, і мы адчуваем у гэтым патрэбу”, – гаворыць Таццяна Цуканава.

Аўтары ініцыятывы пастаянна абнаўляюць электронную палічку, запрашаюць да супрацоўніцтва выдавецтвы, каб перавесці ў лічбавы фармат і агучыць ужо надрукаваныя беларускія кнігі. Раней праграма была даступная толькі карыстальнікам планшэтаў на базе iOS. Нядаўна стваральнікі праекта распрацавалі версію для Android, якая называецца “Краіна казак”.

Сёння праекту найперш патрэбныя аўтары, мастакі і гукарэжысёры. А яшчэ тыя, хто ўмее распавядаць казкі дзецям – па-беларуску і з любоўю!

Аўтар публікацыі: Дар’я Латышава.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам