ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лаўрэаты конкурсу да 85-годдзя Рыгора Барадуліна
Цуды і капітаны: аповесць А. Грына “Пунсовыя ветразі”

Рарытэтныя выданні ўзбагацілі нацыянальную “кніжніцу”

Іншыя навіны

Унікальныя кніжныя выданні і архіўныя дакументы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адзін з найбольш дарагіх і цікавых экзэмпляраў – прыжыццёвае выданне Мялеція Сматрыцкага, у ліку набытых рарытэтаў – найкаштоўнейшы рукапіс татар Беларусі – хамаіл, напісаны на беларуска-польскай мове арабскімі літарамі.

Rarytet-1.jpg

Твор “Exethesis expostulatia…” Мялеція Сматрыцкага, архіепіскапа Полацкага, быў выдадзены ў Львове ў 1629 годзе яшчэ пры жыцці аўтара – знакамітага філолага, царкоўнага і грамадскага дзеяча. Кніга надзвычай рэдкая і адзіная з вядомых нам у Беларусі. Асобнік, што цяпер патрапіў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, прадстаўляе цікавасць як помнік кніжнай культуры XVII стагоддзя ўсходнееўрапейскага рэгіёна і культурнай спадчыны былой Рэчы Паспалітай.

Хамаіл – рукапіс беларускіх татар ХІХ стагоддзя – гэта малітоўнік, зборнік малітваў на арабскай мове з тлумачэннямі на беларускай мове арабскай графікай. Меркаваны час стварэння – 1842 год (паводле калафона перапісчыка). Хаця на помніку на заднім фарзацы (адпаведна татарскаму парадку чытання) і прысутнічае надпіс “1836”, аднак дакладную дату з’яўлення рукапісу вызначыць не ўдалося. У зборніку можна прачытаць каляндарна-астралагічныя, знахарскія і іншыя тэксты на арабскай, цюркскай, беларускай і польскай мовах арабскай графікай. На верхнім фарзацы захаваліся кірылічныя запісы імёнаў уладальнікаў – Ібрагіма Беганскага і Адама Радкевіча з Мількуноў (цяпер вёска – в. Мількунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці). Гэтая кніга мае значную каштоўнасць як помнік шматмоўнай і шматканфесійнай культуры Беларусі, акрамя таго яна ўяўляе з сябе вялізную цікавасць для мовазнаўцаў – славістаў, цюрколагаў, арабістаў, а таксама для гісторыкаў, культуролагаў і рэлігіязнаўцаў.

Да таго ж, Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала і цэлы комплекс архіўных дакументаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Абсалютна ўнікальнымі з’яўляюцца дзве граматы каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх – Сігізмунда Вазы і Уладзіслава IV, якія ўладарылі на мяжы XVI–XVII стагоддзяў. Адзін з іх – рукапісны дакумент “Прывілей Жыгімонта ІІІ Вазы ад 27 лютага 1617 г. Мінскаму ўніяцкаму манастыру (у асобе ігумена Афанасія Пакосты) на выраб мёду, утрыманне шпіталя і млына на р. Свіслач” на старабеларускай мове. Захаваўся нават подпіс караля Жыгімонта ІІІ Вазы і пячатка канцлера. Падобна на тое, што раней “Прывілей” захоўваўся ў калекцыі беларускага роду Тышкевічаў у маёнтку Чырвоны Двор Ковенскага павета (зараз вёска Раўдондварыс Каўнаскага раёна Літоўскай Рэспублікі). Фундушовы дакумент на ўтрыманне манастыра ў Мінску мае безумоўную каштоўнасць і выбітнае значэнне для Беларусі як прыклад арыгінальнага гістарычнага дакумента, прававога акта з адлюстраваннем прававых адносін між дзяржавай і царквой. Ён адлюстроўвае працэс замацавання ўніяцтва ў Мінску у першай трэці XVII стагоддзя і паступовы пераход былых праваслаўных арганізацый пад кантроль уніяцкіх іерархаў.

Rarytet-2.jpg

Значнай каштоўнасцю з’яўляецца “Грамата караля і вялікага князя Уладзіслава IV дамініканскаму манастыру ў г. Гродна ад 6 чэрвеня 1633 года” з пацвярджэннем дарэнняў, зробленных яго заснавальнікамі Фрэдэрыкам Сапегам і Хрысцінай Пацей (Гродна, 8 чэрвеня 1633 г.). Дакумент на лацінскай мове зафіксаваны на пергаменце і падпісаны ўласнай рукой Уладзіслава IV (1595–1648) – гэта каралеўская канфірмацыйная грамата на маёмасць і прывілеі гарадзенскага манастыра дамініканцаў у Гродна. Падобныя дакументы рэдкія для айчынных збораў і антыкварнага рынку, што надае ім адметнае значэнне. А гэтая грамата прадстаўляе цікавасць для вывучэння гісторыі Гродна і адносін царквы і дзяржавы ў Рэчы Паспалітай.

Яшчэ некалькі адметных дакументаў, нованабытых Нацыянальнай бібліятэкай, варта згадаць – напрыклад “Шлюбныя вобыскі” за 1841–1844 гады. Скрудэлінскай Пакроўскай праваслаўнай царквы Зельбургскага уезда Курляндскай губерніі (цяпер мястэчка Скрудаліена ў сучаснай Латвіі) і праваслаўнай Свята-Троіцкай Даўгінаўскай царквы Мінскай губерніі (сучасная Беларусь) за 1881–1893 гады, 1904–1913 гады. Шлюбныя вобыскі – дакументальнае ўвасабленне распаўсюджанага з XVI стагоддзі і да сярэдзіны 1920-х гадоў звычаю так званага “вобыска шлюбнага” на нашых землях і на тэрыторыі ўсёй Расійскай Імперыі. Дакумент запаўняўся ад рукі ў спецыяльнай кнізе (яе выдавала епархія) і фіксаваў персанальныя звесткі заручаных, якія збіраліся і вывяраліся духоўнымі служачымі перад царкоўным шлюбам, каб пазбегнуць кананічных парушэнняў.

Аўтар публікацыі: Надзея Кудрэйка.
Крыніца: Культура

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам