ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара

Па старонках беларускага календара

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

100 гадоў беларускаму кіно

17 Сне 2024

17 снежня наша краіна адзначае юбілей айчыннай кінематаграфіі. Беларускае кіно – гэта знакамітыя імёны, фільмы, якія сталі сапраўднай з’явай мастацтва і ўнеслі значны ўклад у культуру, фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, нацыянальнай самасвядомасці і менталітэту. Кінастужкі “Беларусьфільма” заваявалі не толькі беларускія экраны, яны ўвайшлі ў залаты фонд айчыннага і сусветнага кіно.

Па старонках беларускага календара

“Беларускі Карамзін”

8 Ліс 2024

8 лістапада спаўняецца 240 гадоў з дня нараджэння Тэадора Нарбута (1784–1864). Ваенны інжынер, археолаг, літаратар, краязнавец, гісторык, этнограф, бібліяфіл, калекцыянер – ён пакінуў значны след у гісторыі і археалогіі, міфалогіі і фалькларыстыцы нашай краіны.

Па старонках беларускага календара

Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – 80 гадоў!

22 Кас 2024

22 кастрычніка 1944 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння адзначаецца 80 гадоў з дня гэтай знакавай падзеі.

Па старонках беларускага календара

Юбілей таленавітага спецыяліста ў галіне бібліятэчнага краязнаўства

2 Кас 2024

2 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – вядомага бібліёграфа, галоўнымі навуковымі інтарэсамі якога былі вывучэнне беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк.

Па старонках беларускага календара

“Леў дзіцячага кіно”

29 Вер 2024

29 верасня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага рэжысёра і сцэнарыста Льва Уладзіміравіча Голуба (1904–1994), які паспяхова працаваў у галіне дзіцячага фільма і ўнёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно.

Па старонках беларускага календара

Адзін з пляяды першых скульптараў

31 Жні 2024

31 жніўня спаўняецца 130 гадоў Аляксандру Васільевічу Грубэ (1894–1980), імя якога ўпісана ў гісторыю культуры Беларусі. Ён належаў да таго пакалення скульптараў, якія сваёй дзейнасцю і творчасцю спрыялі станаўленню і развіццю беларускага мастацтва ў ХХ ст.

Па старонках беларускага календара

Заснавальнік бібліятэчнай справы ў Беларусі

6 Жні 2024

6 жніўня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Хлябцэвіча (1884–1953), вядомага беларускага і расійскага бібліятэказнаўца, перадавога чалавека свайго часу, ініцыятара стварэння ў Беларусі сеткі бясплатных народных бібліятэк.

Па старонках беларускага календара

Юбілей знакамітага вучонага-архівіста

23 Ліп 2024

У 2024 г. спаўняецца 220 гадоў Мікіце Іванавічу Гарбачэўскаму (1804–1879 ці 1880), вядомаму вучонаму, археографу, крыніцазнаўцу і педагогу, які па праву лічыцца адным са стваральнікаў беларускай навуковай архівістыкі.

Па старонках беларускага календара

Парад беларускіх партызан. Мінск, 16 ліпеня 1944 года

16 Ліп 2024

16 ліпеня спаўняецца 80 гадоў з дня правядзення ў Мінску партызанскага парада. Ён стаў сапраўдным пераможным трыумфам партызан, у подзвігах якіх праявілася жыццёвая сіла народа, яго адзінства, моцны дух і любоў да роднай зямлі.

Па старонках беларускага календара

Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі – 100 гадоў

25 Чэр 2024

25 чэрвеня адзначае юбілей Нацыянальная кніжная палата Беларусі – цэнтр дзяржаўнай бiблiяграфii, улiку і захоўвання друкаваных выданняў, выпушчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, Беларускае агенцтва мiжнароднай стандартнай кніжнай нумарацыі (ISBN), галаўная арганізацыя па стандартызацыі ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Па старонках беларускага календара

Народны пісьменнік Вялікай Айчыннай

19 Чэр 2024

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924–2003), творы якога належаць да лепшых набыткаў сусветнай мастацкай літаратуры, захоўваюць памяць пра трагічныя падзеі вайны і гераічныя старонкі змагання народа з фашызмам.

Па старонках беларускага календара

Да юбілею Аляксандра Ельскага

16 Чэр 2024

16 чэрвеня спаўняецца 190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Карлавіча Ельскага (1834–1916), які зрабіў вялікі ўнёсак у цэлы шэраг навук: гісторыю, музеязнаўства, мовазнаўства, краязнаўства, этнаграфію, а таксама ў справу нацыянальнага адраджэння ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Па старонках беларускага календара

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты