Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае платную паслугу па бібліяграфічнай дапрацоўцы спісаў літаратуры да навуковых работ у адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі:
Заказы на дапрацоўку спісаў прымаюцца як ад наведвальнікаў бібліятэкі, так і дыстанцыйна праз інтэрнэт-магазін паслуг Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для афармлення паслугі неабходна звярнуцца ў чытальную залу аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257), прадаставіўшы электронную копію спіса літаратуры (без тэксту навуковай работы). Неабходныя праўкі ў бібліяграфічнае апісанне ўносяцца ў электронную копію спісу. Групіроўка запісаў не робіцца.
Тэрмін выканання паслугі – ад 2 да 10 рабочых дзён у залежнасці ад аб’ёму, тэрміновасці, стану спіса і чарговасці выканання заказаў. Аплата паслугі робіцца пасля выканання работы ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам.
Для заказу паслугі анлайн перайдзіце ў інтэрнэт-магазін.
Пры самастойным афармленні аўтарамі спісаў літаратуры да навуковых работ у бібліятэцы можна атрымаць бясплатную кваліфікаваную дапамогу бібліёграфаў:
У дапамогу навуковым работнікам, студэнтам і бібліёграфам падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі “Афармленне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы”, якія можна набыць у кіёску па продажы друкаванай прадукцыі ў цэнтральным фае бібліятэкі.
Відэаўрок “Аплата інтэрнэт-паслуг”
Даведкі па тэлефонах:
(8 017) 293 27 40 (з 10 да 17 гадзін па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17 да 21 гадзін па буднях, з 10 да 18 гадзін па выхадных).
E-mail: sio@nlb.by