Інфармацыйныя паслугі па дагаворах
Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае платныя інфармацыйныя паслугі юрыдычным асобам на аснове разавых ці доўгатэрміновых дагавораў згодна Прэйскуранту.
Юрыдычным асобам прадастаўляюцца наступныя паслугі:
- Пошук і адбор бібліяграфічнай і паўнатэкставай інфармацыі (у друкаваным/электронным выглядзе) для юбілейных выданняў арганізацыі/прадпрыемства, па розных тэмах, кірунку дзейнасці, персаналіях, да пэўных падзей і мерапрыемстваў;
- Пошук фактаграфічных даных (інфармацыя, статыстычныя даныя, фатаграфіі і інш.) пра якую-небудзь падзею, асобу, мясцовасць, арганізацыю і г.д.;
- Рэдагаванне бібліяграфічных спісаў літаратуры;
- Маніторынг СМІ;
- Адрасны пошук канкрэтных кніг, газетных/часопісных артыкулаў, дысертацый і інш.;
- Капіраванне/алічбоўка неабходнай інфармацыі;
- Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў з выкарыстаннем спецыялізаваных інфармацыйных сістэм;
- Выдача ў часовае карыстанне арыгіналаў дакументаў па міжбібліятэчным абанеменце;
- Прадастаўленне ў пастаяннае карыстанне ксеракопій і лічбавых копій фрагментаў дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.
Заключэнне дагавора на аказанне інфармацыйных паслуг ажыццяўляецца на аснове гарантыйнага пісьма ў бібліятэку.