Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе паслугі па прафесійным падборы літаратуры па тэме (тэматычная даведка). Паслуга аказваецца карыстальнікам бясплатна з дапамогай анлайн-сэрвісаў:
Спіс літаратуры па нескладаных тэмах да 10 назваў прадастаўляецца на працягу 1–2 рабочых дзён на электронную пошту заказчыка. Падрабязную інфармацыю аб рабоце сэрвісаў глядзіце на старонках служб.
Паслуга аказваецца карыстальнікам за дадатковую плату:
Дасведчаныя бібліёграфы падбяруць матэрыялы для любога навуковага даследавання: курсавой, дыпломнай, магістарскай, кандыдацкай, доктарскай працы, артыкула, манаграфіі і інш. Мова і віды неабходных дакументаў, іх храналагічны ахоп, месцазнаходжанне, неабходная колькасць крыніц агаворваюцца пры прыёме заказу.
Пошук літаратуры ажыццяўляецца па ўсіх крыніцах, якімі валодае бібліятэка:
Тэрмін выканання паслугі складае ад 3 рабочых дзён да месяца ў залежнасці ад складанасці тэмы, колькасці неабходных крыніц і чарговасці паступлення заказу і загрузкі бібліёграфаў. Пры падрыхтоўцы аб'ёмных, складаных даведак тэрмін выканання можа быць павялічаны.
Заказчыку паслугі прадастаўляецца інфармацыйны пакет, які ўключае:
Кошт работ вызначаецца дзеючым Прэйскурантам.
Відэаўрок “Аплата інтэрнэт-паслуг”
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 40 (з 10.00 да 17.00 па буднях),
(8 017) 293 27 38 (з 17.00 да 21.00 па буднях, з 10.00 да 18.00 па выхадных днях),
для юрыдычных асоб: (017) 293 27 39 (з 10.00 да 17.00 па буднях).
E-mail: sio@nlb.by