З кожным днём расце не толькі значнасць і колькасць навуковых даследаванняў, але і патрэба ў аб’ектыўнай ацэнцы іх вынікаў. Адным з механізмаў такой ацэнкі з’яўляецца вызначэнне публікацыйнай актыўнасці, якая характарызуецца некалькімі крытэрыямі: колькасцю публікацый аўтара ці арганізацыі, лікам цытаванняў гэтых публікацый і колькасцю найбольш цытуемых работ аўтара / арганізацыі (індэкс Хірш).
Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзяць аналіз публікацыйнай дзейнасці аўтара або арганізацыі на платформе базы даных навуковага цытавання і РІНЦ.
Паслуга прадастаўляецца як фізічным, так і юрыдычным асобам.
Кошт заказу вызначаецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг.
Аформіць заказ можна ў бібліятэцы ці аддалена.
Аформіць заказ на паслугу “Вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара / арганізацыі”.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.
E-mail: sci@nlb.by