Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” разлічана на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Падчас экскурсіі маленькія госці ўбачаць міні-спектакль аб правілах паводзін у бібліятэцы, возьмуць у рукі сапраўдных лялек-марыянетак і паспрабуюць сябе ў ролі акцёраў лялечнага тэатра.
Для кожнай экскурсійнай групы рыхтуецца выстава сучасных дзіцячых выданняў беларускіх і замежных аўтараў, кніг пра лялек і тэатры.
Экскурсія “Дакрануцца да казкі” можа ўключаць таксама пад’ём на аглядную пляцоўку.