ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа

Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа

SIB_Kolas_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага беларускага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа, а таксама літаратурнай віктарыны па паэме “Новая зямля”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў беларускага песняра з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў.

Літаратурная віктарына па паэме “Новая зямля” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Якуба Коласа (скачаць прэзентацыю)

Можна таксама пазнаёміцца ​​з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.

SIB_Kolas_1.jpg
SIB_Kolas_2.jpg
SIB_Kolas_3.jpg
SIB_Kolas_4.jpg
SIB_Kolas_5.jpg
SIB_Kolas_6.jpg
SIB_Kolas_7.jpg
SIB_Kolas_8.jpg
SIB_Kolas_9.jpg
Бібліятэкарам