Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Кандрата Крапівы разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага беларускага пісьменніка.
Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Кандрата Крапівы. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.
|
|
|
|
|
|