Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Марка Шагала разлічана на шырокую аўдыторыю.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яго архітэктурнымі асаблівасцямі і арыгінальным мастацкім афармленнем.
Гасцям прапануецца мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці Марка Шагала, якая раскрывае цікавыя факты з біяграфіі знакамітага мастака, гісторыю яго кахання – да жонкі, мастацтва, малой радзімы. Таксама дэманструецца кніжная выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на якой асаблівае месца займаюць выданні з аўтографамі самога Марка Шагала. Сярод іх – аўтабіяграфічная кніга мастака “Ma vie” (“Маё жыццё”), перакладзеная на французскую мову Бэлай Шагал. Экзэмпляр падпісаны аўтарам для Тургенеўскай бібліятэкі ў Парыжы ў 1933 годзе.
|
|
|
|
|
|
|
|
|