Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага пісьменніка.
Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, а таксама літаратурнай віктарыны па аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка яго твораў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку прыжыццёвых выданняў.
Літаратурная віктарына па аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя па жыццёвым і творчым шляху Уладзіміра Караткевіча (скачаць прэзентацыю)
|
|
|