Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага пісьменніка.
Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацыі пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У канцы заняткаў экскурсантам прадастаўляецца магчымасць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.
Прэзентацыя па жыццёвым і творчым шляху Васіля Быкава (скачаць прэзентацыю)
|
||
|