Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага беларускага пісьменніка.
Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Якуба Коласа, а таксама літаратурнай віктарыны па паэме “Новая зямля”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў беларускага песняра з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў.
Літаратурная віктарына па паэме “Новая зямля” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Якуба Коласа (скачаць прэзентацыю)
Можна таксама пазнаёміцца з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.
|
|
|
|
|
|
|
|
|