Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў Янкі Маўра.
Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Маўра, а таксама літаратурнай віктарыны па аповесці “Палескія рабінзоны”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку яго прыжыццёвых выданняў.
Літаратурная віктарына па аповесці “Палескія рабінзоны” (скачаць віктарыну)
Можна таксама пазнаёміцца з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”.
|
|
|
|
|
|
|
|
|