Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццёваму шляху і асветніцкай дзейнасці святой Еўфрасінні Полацкай, разлічана на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых гістарычнай і культурнай спадчынай беларускай зямлі.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі. Асаблівая ўвага надаецца ўвасабленню вобраза асветніцы ў мастацкім афармленні інтэр’ераў бібліятэкі.
Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацыі, якая распавядае аб жыццёвым шляху і культурнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстава, якая ўключае кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя прападобнай і яе культурнай спадчыне, жыціі святой, выдадзеныя ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя.
Напрыканцы заняткаў экскурсантам даецца магчымасць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.
|
|
|
|
|
|