Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы шлях і выдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі. Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.
|
|
|
|
|
|
|
|
|