Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццёваму шляху княгіні Рагнеды, разлічана на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых гістарычнай і культурнай спадчынай беларускай зямлі.
Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі. Асаблівая ўвага надаецца ўвасабленню вобраза княгіні Рагнеды ў мастацкім афармленні інтэр’ераў бібліятэкі.
Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх дэманструецца анімацыйны фільм “Рагнеда” пра жыццёвы шлях вялікай княгіні і яе незвычайны лёс. Увазе экскурсантаў прапануецца тэматычная кніжная выстава, прысвечаная гістарычным асобам (Уладзіміру, Рагнедзе, Ізяславу, Яраславу), беларускім гарадам (Полацку, Заслаўю, Навагрудку) і літаратурным помнікам (“Аповесць мінулых гадоў”, “Слова пра паход Ігараў”).
Напрыканцы заняткаў экскурсантам даецца магчымасць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.