ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Чароўны свет дзіцячай кнігі

Чароўны свет дзіцячай кнігі

На выстаўцы экспанаваліся кнігі XVII–XX стст. для дзяцей.

З беларускіх страдрукаў былі прадстаўлены “Букварь языка славянского” (Вільня, 1767) і “Азбука” (Супрасль, 1781). У экспазіцыі дэманстраваліся расійскія выданні – арыгіналы буквароў В. Бурцова (Масква, 1634) і Ф. Палікарпава (Масква, 1701), граматыка М. Сматрыцкага (Масква, 1648), “Первое учение отрокам” Ф. Пракаповіча (Масква, 1751), “Новое краткое понятие о всех науках” (Масква, 1796), “Детское чтение для сердца и разума” (Масква, 1785–1789), “Священная история: для малолетних детей, на российском языке сочинённая” (Санкт-Пецярбург, 1778), а таксама факсіміле лепшага ілюстраванага буквара XVII ст. К. Істоміна (Масква, 1694).

Экспанаваліся выданні для дзяцей на беларускай мове пачатку ХХ ст. У Пецярбургу ў беларускім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” выйшлі тры дзіцячыя падручнікі: у 1906 г. – “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі, а ў 1909 г. быў надрукаваны трэці падручнік “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа.

Цікавымі для наведвальнікаў былі таксама мініяцюрныя выданні дзіцячага зместу і выданні для дзяцей, арыгінальныя па сваім мастацкім і тэхнічным рашэнні.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты