У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана велікодная кніжная выстаўка “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрэс!”.
У калекцыі рукапісаў і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца кнігі з гравюрамі, літургіямі, пропаведзямі, прысвечаныя Уваскрэсенню Ісуса Хрыста. Найбольш цікавыя экзэмпляры прадстаўлены на выстаўцы.
З рукапісных кніг XIX – пачатку XX ст. дэманструюцца: “Зборнік велікодных службаў з песнапеннямі”, “Зборнік службаў на святы Гасподні”, “Ірмалогій” на крукавых нотах. З друкаваных кніг, выдадзеных на Беларусі, экспануецца “Часаслоў” (Супрасль, 1786).
Прадстаўлены і выданні ўкраінскіх друкарняў, у тым ліку Кіева-Пячорскай лаўры: зборнік пропаведзяў “Ключ разумения” Іаанікія Галятоўскага (1660), “Трыёдзь каляровая” (1631), “Евангелле вучыцельнае” (1637), “Малітваслоў” (1821), “Тыпікон” (1867).
Зацікавяць наведвальнікаў і расійскія кнігі – Евангелле, выдадзенае ў 1701 г. на Маскоўскім друкарскім двары, і сучаснае шматкаляровае ілюстраванае выданне Евангелля.
З заходнееўрапейскіх кніг дэманструецца “Рымскі місал”, надрукаваны ў XVIII ст. у друкарні Плантэна-Марэтуса.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |