У музеі кнігі экспануюцца два унікальныя выданні з ілюстрацыямі прызнанага майстра жывапісу, станковай і кніжнай графікі Алега Яхніна.
Невялікая энцыклапедыя "Славянские мифические существа" выйшла ў 2012 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Тэкставыя тыпажы міфічных істот, створаныя М. Сцяпанавай, знайшлі выдатнае ўвасабленне ў афортах А. Яхніна. У кнігу ўвайшло 16 падпісаных майстрам работ. Тэкст выкананы ў тэхніцы высокага друку на станку 1861 года на паперы ручнога ліцця.
Унікальную скураную вокладку аздабляюць выразаныя ўручную фігуркі з самшыту.
Тэма смяротных грахоў натхніла на стварэнне ўнікальнай кнігі “Семь смертных грехов” калектыў з сямі расійскіх мастакоў: В. Гузенюка, Б. Забірохіна, В. Кялейнікаву, Ю. Ноздрына, С. Цюканава, Ю. Штапакова, А. Яхнина. Кожны з майстроў выканаў па сем работ у індывідуальнай манеры, стылі і тэхніцы, не бачачы работ адно аднаго да завяршэння праекта.
49 аўтарскіх афортаў аб’яднаны ва ўнікальную скураную вокладку ручной работы, з цісненнем.
Акрамя музея кнігі, выстаўка графічных работ заслужанага мастака Расіі Алега Яхніна дэманструецца ў галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” (3-ці паверх).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 27 56, 293 28 33.
![]() |
![]() |