З 10 студзеня ў музеі кнігі дзейнічае выстаўка “Ля вытокаў нацыянальнай бібліяграфіі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібілы – выдатнага бібліёграфа, першай загадчыцы аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР, пачынальніцы бібліяграфічнай рэгістрацыі друку БССР, складальніцы краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі.
На выстаўцы прадстаўлены рукапісы ўспамінаў, перапіска і фотаздымкі з архіва Юліі Іосіфаўны, бібліяграфічныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтаваныя і выдадзеныя ў Беларусі і Расіі, і іншыя матэрыялы.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.