Падчас работы II Беларускіх Калядных чытанняў у музеі кнігі арганізавана выстаўка рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі.
II Беларускія Калядныя чытанні на тэму "1917–2017. Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі: вынікі стагоддзя" пройдуць у Мінску 1–2 снежня.
На выстаўцы ў музеі кнігі ўпершыню шырокай публіцы дэманструюцца рукапісы царкоўна-богаслужбовага зместу канца XV ст. (Мінея, Трыёдзь, Пролаг).
Экспануюцца таксама богаслужбовыя старадрукі XVII–XVIII стст. з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста: беларускія выданні Магілёўскай і Куцеінскай друкарняў, кнігі, выдадзеныя ў друкарнях Расіі і Украіны.
Запрашаем у музей кнігі!
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |