У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя пра замежныя і міжнародныя праграмы стыпендыяльнай падтрымкі навучання, прафесійнай стажыроўкі, выкладчыцкай дзейнасці дзеячаў культуры і мастацтва за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Выяўленчае мастацтва: міжнародная даследчая праграма Дацкага фонду мастацтваў
Дацкі фонд мастацтваў прапануе фінансаванне куратарскіх даследаванняў для куратараў, кіраўнікоў мастацкіх устаноў, а таксама спецыялістаў, якія працуюць у сферы сучаснага мастацтва, крытыкі, медыяцыі альбо маюць істотны досвед у любой з гэтых галін. Прэтэндэнты з замежжа могуць таксама падаць заяўку на фінансаванне расходаў на дарогу і пражыванне ў Даніі. Праграма разлічана ў першую чаргу на кандыдатаў, якія ўжо маюць прафесійныя сувязі ў сферы дацкага мастацтва або жадаюць ажыццявіць праект, звязаны з канкрэтнымі дацкімі мастакамі ці арганізацыямі.
Тэрмін прыёму заявак не абмежаваны.
Праграма грантаў Фонду Генры Мура (Вялікабрытанія) накіравана на падтрымку і развіццё мастацтва скульптуры, а таксама навуковых даследаванняў, якія спрыяюць яго шырокаму грамадскаму прызнанню. Фінансаванне можа прадстаўляцца для правядзення выстаў, лекцый, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных скульптуры, выдання каталогаў, кніг і часопісаў, набыцця і кансервацыі экспанатаў, ініцыятыў па стварэнні новых мастацкіх аб’ектаў. Акрамя таго, фондам прысуджаюцца гранты арганізацыям для працяглых навуковых даследаванняў і прыватным асобам для работы над індывідуальнымі навуковымі праектамі, уключаючы даследчыцкія візіты і гранты на падарожжы.
Прыём заявак: з 1 мая па 1 чэрвеня, з 1 жніўня па 1 верасня, з 1 лістапада па 1 снежня 2024 г., з 1 лютага па 1 сакавіка 2025 г.
Гранты Савета Канады па мастацтвеПраект Савета Канады па мастацтве, прысвечаны папулярызацыі мастацтва і культуры Канады за мяжой, прапануе фінансавую падтрымку ініцыятывам па перакладзе на замежныя мовы літаратурных і драматургічных твораў канадскіх аўтараў. Заяўкі прымаюцца ад літаратурных выдавецтваў, тэатральных калектываў, а таксама тэатральных, драматургічных або мульцідысцыплінарных арганізацый. Гранты на літаратурныя пераклады таксама пакрываюць маркетынгавыя і рэкламныя кошты выдання.
Прыём заявак: да 10 студзеня, 5 ліпеня і 25 верасня 2024 г.
Гранты Фонду імя Герды Хенкель на даследаванні ў галіне гуманітарных навук
Фонд імя Герды Хенкель прапануе фінансаванне даследчых стыпендый і праектаў у галіне гуманітарных навук для аспірантаў і ўладальнікаў кандыдацкай ступені, а таксама вучоных на далейшых ступенях навуковай кар’еры. Заяўкі на стыпендыі прымаюцца ад фізічных асоб; на фінансаванне даследчых праектаў – таксама ад навуковых калектываў, універсітэтаў і іншых навукова-даследчых арганізацый. Тэматыка праектаў – археалогія і гісторыя, уключаючы гісторыю мастацтва, навукі і права. Працягласць праграмы падтрымкі – ад 1 да 24 месяцаў.Прыём заявак: да 22 мая і 22 лістапада 2024 года; на гранты памерам да 30000 еўра – на працягу цэлага года.
Гранты фонду Elizabeth Greenshields для маладых мастакоў
Фонд Elizabeth Greenshields прапануе фінансавую падтрымку маладым таленавітым мастакам на пачатковым этапе іх творчай кар’еры. Гранты адрасуюцца кандыдатам, якія працуюць у галіне жывапісу, малюнка, гравюры ці скульптуры. Атрыманыя грошы могуць быць выкарыстаныя для любых мэт, звязаных з мастацтвам: вучоба, транспартныя выдаткі, арэнда студыі, набыццё матэрыялаў і інш.
Тэрмін падачы заявак не абмежаваны.
Марбахская стыпендыяльная праграма
Праграма стыпендыяльнай падтрымкі даследчыцкай працы з фондамі Нямецкага літаратурнага архіва ў Марбаху-на Некары для спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй; магчымыя таксама кароткатэрміновыя стыпендыі для магістрантаў. Дадаткова архіў прапануе тэматычныя гранты, якія фінансуюцца партнёрскімі інстытутамі і арганізацыямі. Падаючы заяўку, прэтэндэнты мусяць у ёй абгрунтаваць неабходнасць працы з унікальнымі фондамі архіва, бібліятэкі, інфармацыйнага цэнтра ці калекцыі твораў мастацтва. Заяўкі могуць падавацца на нямецкай або англійскай мове.
Прыём заявак: да 31 сакавіка і да 30 верасня (штогод).
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Стыпендыя ўрада Славацкай Рэспублікі створана для падтрымкі мабільнасці замежных студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва і вылучаецца для праходжання вучэбнай, выкладчыцкай, навукова-даследчай або мастацкай стажыроўкі ў ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі.
Прыём заявак:
Праграмы грантаў Фонда Ісібасі (Японія)
Фонд Ісібасі прапануе падтрымку некамерцыйным культурным і адукацыйным ініцыятывам, уключаючы замежныя праекты, прысвечаныя культуры і мастацтву Японіі. Гранты могуць прысуджацца для правядзення выстаў, выдання навуковых часопісаў, арганізацыі культурных мерапрыемстваў і сімпозіумаў, а таксама ініцыятыў, закліканых павысіць стандарты адукацыі і пашырыць магчымасці адукацыйных устаноў. Фінансавая падтрымка можа аказвацца для праекта ў цэлым або на працягу некалькіх год яго існавання.
Прыём заявак: да канца студзеня і да конца ліпеня кожнага года.
Стыпендыяльная праграма музея Вулфсаніен-ФМУ
Музей Вулфсаніен Флорыдскага міжнароднага ўніверсітэта (г. Маямі-Біч, ЗША) прапануе стыпендыяльную падтрымку навуковым даследаванням у розных акадэмічных дысцыплінах, звязаным з яго мастацкімі калекцыямі і фондамі. Праграма прызначана для ўладальнікаў ступені магістра, кандыдата (PhD) або аспірантаў, якія працуюць над кандыдацкай ступенню, а таксама для спецыялістаў са значным унёскам і досведам працы ў адпаведных галінах. Фінансаванне таксама пакрывае выдаткі на пражыванне і дарогу ў абодва бакі. Стандартная працягласць даследчыцкага візіту – 3–4 тыдні; даты візіту абмяркоўваюцца індывідуальна.
Прыём заявак: да 31 снежня (штогод).
Frame Contemporary Art Finland – гранты для экспертаў у галіне мастацтва на 2024 г.
Фонд падтрымкі і развіцця сучаснага мастацтва Frame прапануе гранты на падарожжы для замежных спецыялістаў у гэтай галіне, якія жадаюць наведаць Фінляндыю ў прафесійных мэтах. Фінансавая падтрымка пакрывае выдаткі на дарогу и жыллё. Заяўка на грант можа падавацца як замежным прэтэндэнтам, так і арганізацыяй, якая знаходзіцца ў Фінляндыі і жадае запрасіць да сябе замежнага эксперта.
Прыём заявак – да 31 снежня 2023 г., да 29 лютага, 30 красавіка і 31 жніўня 2024 г.